Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

ЛІТАРАТУРНАЯ ГУЛЬНЯ «БЫЛИ И НЕБЫЛИЦЫ ИЗ ЖИЗНИ ЗВЕРЯ И ПТИЦЫ»!

Прырода - гэта не толькі наша асяроддзе пражывання, але і родная старонка, Радзіма. І кожны чалавек павінен клапатліва і беражліва ставіцца да прыроды, захоўваючы ўсе яе каштоўнасці і багацці. Праблема экалагічнага стану тэрыторый і прыроды ў цэлым зараз вельмі актуальная, таму ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры рэгулярна праходзяць экалагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на асвету і выхаванне беражлівых адносін да прыроды.

24 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная гульня «Были и небылицы из жизни зверя и птицы». Мэта мерапрыемства - прывіць дзецям цікавасць да вывучэння роднага краю, пашырыць веды дзяцей аб разнастайнасці прыродных рэсурсаў. На пачатку сустрэчы бібліятэкар нагадала дзецям аб правілах паводзін на прыродзе, аб беражлівым стаўленні да «нашай хаты», распавяла, як важна берагчы і ахоўваць навакольнае прыроду. Таксама для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны вясёлыя гульні і конкурсы: «Угадай, кто я», «Узнай животное по голосу», «Звериные тайны. Правда или ложь?», «Животный мир», «Лесная разминка. Загадки-нескладушки» і іншыя. Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым, але і вельмі пазнавальным.

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « Я І ПРАВІЛЫ МАЁЙ КРАІНЫ! КАРЫСНЫЯ КАНІКУЛЫ! »
Вверх