Масленіца - старадаўняе славянскае свята праводзінаў зімы. Святкаванне Масленіцы суправаджалася абрадамі, рознымі забавамі і гульнямі. Масленічны тыдзень асацыюецца ў нас з блінамі, духмяным чаем, карагодам, песнямі і скокамі, спальваннем пудзіла Зімы.
24 лютага 2026 года ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка № 2 прайшла гадзіна фальклору “Красное солнышко – гори, гори ясно!”. У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства рахвіталіся з зімой і віталі надыходзячую вясну. Спачатку дзеці паглядзелі мультфільм “Ишь ты, Масленица”, а затым бібліятэкар пазнаёміла іх з традыцыямі і абрадамі старажытнага і вясёлага звычаю, расказала аб назве і значэнні кожнага дня масленічнага тыдня, узгадала прыказкі і прымаўкі пра свята. А якая ж Масленіца без вясёлых гульняў і забаў? Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Бой на воздушных шариках”, “Кулачные бои”, “Попади в мишень”, “Сковорода”, “Мотальщики”. У канцы мерапрыемства дашкаляты глядзелі лялечны спектакль “Приключения на Масленицу”.
