Сям'я - гэта дом. Сям'я - гэта свет. Сям'я для кожнага з нас самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці.
1 кастрычніка 2025 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла тэматычная гадзіна «Сям'я - гэта месца, дзе шануюць, любяць, берагуць». Удзельнікі мерапрыемства, выхаванцы дзіцячага сада № 2, з задавальненнем расказвалі, што такое сям'я, для чаго яна патрэбна, што такое сямейныя традыцыі. Таксама дзеці ўважліва паслухалі, а затым абмеркавалі павучальнае апавяданне «Вкусное печенье», згулялі ў гульні «Передай ромашку» (распавядалі пра традыцыі ў сваёй сям'і), «Одень младшую сестру на прогулку», «Дружная рыбалка», «Назови ласково». А напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім удзельнікам, каб у іх сем'ях заўсёды быў мір, сяброўства і любоў адзін да аднаго.