C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ХАЙ КНІГІ СЯБРАМІ ЗАХОДЗЯЦЬ У ВАШ ДОМ!

17 красавіка 2024 г. бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры арганізавалі для вучняў 1 “А” класа СШ № 1 пазнавальную экскурсію па цэнтральнай бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з дзіцячым абанементам, чытальнай залай, даведаліся, як стаць чытачом, як правільна паводзіць сябе ў бібліятэцы, якія кнігі і часопісы стаяць на бібліятэчных паліцах.

Затым бібліятэкар чытальнай залы правяла для дзяцей літаратурную гульню “Друг дома — детский писатель”. Юныя чытачы здзейснілі падарожжа па старонкам кніг сваіх любімых дзіцячых пісьменнікаў: Агніі Барто, Карнея Чукоўскага, Самуіла Маршака, Сяргея Міхалкова. Дзеці змаглі паказаць, наколькі добра яны знаёмыя з іх творчасцю. Таксама яны актыўна адгадвалі казкі і казачных персанажаў, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Дополни имя”, “Угадайте сказку”, “Угадай героя сказки”, расказвалі пра свае любімыя кнігі і часопісы. Завяршылася мерапрыемства праглядам лялечнага спектакля “Как Книжку обидели”.

Удзельнікі гульні даказалі, што яны любяць казкі і сябруюць з кнігамі.

Галерея изображений

Вверх