Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

БУДЗЬЦЕ ДОБРЫЯ АДЗІН ДА АДНАГО!

8 красавіка 2024 г. у ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка ім. А. П. Сабалеўскага» прайшла гадзіна духоўнасці «Твары дабро». Падрыхтавалі і правялі мерапрыемства для вучняў малодшых класаў бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі і настаяцель храма святога апостала Андрэя Першазванага г. Гарадка іерэй Аляксандр.

Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемстве, дзеці разважалі, што такое дабрыня, якога чалавека можна назваць добрым, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць. Рабяты крок за крокам спазнавалі законы дабрыні: дапамагай іншым людзям бескарысліва, умей ветліва мець зносіны з навакольнымі, не прычыняй шкоды жывому на зямлі.

Рабяты прыводзілі прыклады добрых спраў у адносінах да сваіх блізкіх, да навакольных людзей, успаміналі прыказкі пра дабрыню, з задавальненнем гулялі ў гульні «Гавары добрыя словы» і «Што такое «добра» і што такое «дрэнна»», слухалі аповед В. Асеевай. «На беразе ракі», прытчу пра Дабро і Зло. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўдзельнікам ніколі не забывацца на тое, што дабрыня, любоў і спагада — галоўныя пачуцці, якія робяць чалавека чалавекам.

Галерея изображений

Вверх