C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ПІСЬМЕННІКІ – ГУМАРЫСТЫ ДЗЕЦЯМ!

Што такое гумар? Навошта патрэбен гумар? Навошта пісьменнікі выкарыстоўваюць гумар у сваіх творах?

Адказы на ўсе гэтыя пытанні атрымалі вучні 3-га класа СШ №2, пабываўшы на літаратурнай гадзіне «Чехарда весёлых стихов». Мерапрыемства праходзіла 22 сакавіка ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры. У гэты дзень бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з многімі дзіцячымі паэтамі – гумарыстамі. Падчас сустрэчы гучалі вершы пісьменніцы Ганны Лукашовай «Конфетная жрушка», Рыгора Остэра «Вредные советы», Барыса Заходэра «Петя мечтает» і «Никто», Алены Благінінай «Зося – повариха», Юны Морыц «Чудесатые дела», Рэнаты Мухі «Таракан» і многіх іншых. А яшчэ рабятам вельмі спадабалася складаць самім вершы і падбіраць рыфму падчас гульняў «Сочиняйки, как у Незнайки» і «В чём подвох». Не пакінуў усіх абыякавым і прагляд мультфільма па казцы Сяргея Міхалкова «Как старик корову продавал». Мерапрыемства скончылася, але не заканчваецца сяброўства з дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі, з іх кнігамі, якія сагрэтыя мудрасцю, дабром, гумарам.

Галерея изображений

Вверх