Версия для печати

ДОБРЫ СВЕТ ЛЮБІМЫХ КНІГ!

5 сакавіка 2024 г. беларускаму дзіцячаму пісьменніку, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Мінавічу Мазго споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння.

Каб пазнаёміць дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка 21 сакавіка ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў каскад літаратурных задавальненняў “Добры свет любімых кніг”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі (маленькія выхаванцы дзіцячага садка № 2) пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю аўтара, паслухалі вершы “Пінгвіны без ангіны”, “Кот і ліса”, якія прачытала ім бібліятэкар, паадгадвалі аўтарскія загадкі з “Загадкавай азбукі” У. Мазго. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых гульнях: “Вожык і мышы”, “Бусел”, “Гарлачык”. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя паглядзелі цікавы лялечны спектакль “Вясёлы звярынец”.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru