Версия для печати

"ВЯЛІКІЯ КАЗАЧНІКІ СВЕТУ"

22 лютага 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная мазаіка «Сардэчна запрашаем у чароўны свет знакамітых казачнікаў». Бібліятэкар расказала дзецям 1 і 2 класа сярэдняй школы №1 пра вялікіх казачнікаў свету, якія падарылі нам свае цудоўныя, дзіўныя і незвычайныя казкі. Дзеці ўзгадалі імёны замежных і рускіх казачнікаў і іх творы. Гэта такія казачнікі, як Ганс Хрысціян Андэрсан, Шарль Перо, Браты Грым, Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, Алан Аляксандр Мілн і Джозэф Рэдзьярд Кіплінг Таксама дзеці з задавальненнем глядзелі ўрыўкі з мультфільмаў, знятых па казках гэтых пісьменнікаў.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru