C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ЛІТАРАТУРНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА КНІГАХ АЛЕСЯ ЯКІМОВІЧА!

17 і 19 студзеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага празаіка, паэта і перакладчыка Алеся Якімовіча. Мерапрыемства “Усё пачынаецца з цуду” было падрыхтавана ў рамках бібліятэчнага праекта “Чытае разам па-беларуску”. Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх наведвальнікаў з творчасцю пісьменніка, яго біяграфіяй, загадвала загадкі, зрабіла пераказ яго казкі “Казка пра смелага вожыка”. Дзеці прымалi актыўны ўдзел у абмеркаваннi казкі, адказвалi на пытаннi бібліятэкара, з задавальннем слухалі вершы пісьменніка, удзельнiчалi ў гульнях “Маша”, “Перадай капялюш”, “Зматай нітку”, “Хустачка”, знаёміліся з кніжнай выставай-аглядам “Шчыры сябар юных чытачоў – Алесь Якімовіч”. Закончылася мерапрыемства паказам лялечнага спектакля “Хто вінаваты”.

Вверх