Версия для печати

ЛІТАРАТУРНАЯ ГУЛЬНЯ "ПАДАРОЖЖА ПА КНІЖНАЙ ВЯСЁЛЦЫ"!

26 снежня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшла літаратурная гульня “Падарожжа па кніжнай вясёлцы”. Рабяты разам з бібліятэкарам адправіліся ў незвычайнае падарожжа ў краіну прачытаных кніг. Падчас падарожжа дзеці пабывалі на станцыях: «Казачная», «Успомні Верш», «Ералаш», «Рыфмавальная», «Бурыме», «Прыродазнаўства», дзе з задавальненнем адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, прымалі ўдзел у гульнях, спрабавалі сябе ў ролі паэтаў, падбіраючы рыфмы да слоў, адгадвалі загадкі, выконвалі творчыя заданні. Усе выпрабаванні былі адолены лёгка, дзякуючы зладжанай працы ў камандах. Падарожжа прайшло весела і пазнавальна.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru