Здароўе - не падарунак, уручаны пры нараджэнні раз і назаўжды, а неацэнны дарунак. Яго можна ўмацаваць, а можна разбурыць. Прапаганда здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення - важная задача, бо найважнейшая складовая частка здаровага ладу жыцця - сістэма прафілактыкі. І адна з вядучых роляў у гэтай справе, нараўне з установамі аховы здароўя і адукацыі, належыць і бібліятэкам. 26 снежня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла конкурсна-гульнявая праграма «Быть здоровым — здорово»! Бібліятэкар расказала школьнікам аб асновах здаровага ладу жыцця, аб карысці фізічнай культуры, аб правільным харчаванні, гартаванні, аб карысных і шкодных звычках. Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі і прыказкі аб здароўі, гігіене і спорце, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: «Режим дня» «Какой вид спорта», «Прежде чем за стол мне сесть, я подумаю, что есть», «Третий лишний», «Пословицы и поговорки», «Загадки». З дапамогай гэтага мерапрыемства школьнікі ў гульнявой форме ўсведамлялі патрэбнасць для сябе здаровага жыцця - без шкодных звычак, у сяброўстве са спортам, загартоўкай і добрым настроем, які дапамагае быць актыўным і прыязным.
БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ - ВЫДАТНА!
Опубликовано в
Новости сектора детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1594-byts-zdarovym-vydatna#sigProId35c60f2e63
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1594-byts-zdarovym-vydatna#sigProId35c60f2e63