Версия для печати

ПРА БЯСПЕКУ ДЗЯЦЕЙ У ІНТЭРНЕЦЕ!

13 снежня 2023 года супрацоўнік аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі з удзельнікамі клуба “Няўгамонныя дзеткі” (навучэнцы 4 “Г” класа школы №1) правяла інтэлектуальную вечарынку “Плюсы і мінусы Інтэрнэта”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, якія небяспекі падцікоўваюць іх на абшарах Сусветнага павуціння, як правільна карыстацца сацыяльнымі сеткамі, як вызначыць якая інфармацыя не нашкодзіць ім і іх блізкім, як засцерагчы сябе ад інтэрнэт-ашуканцаў. І самае галоўнае правіла, якое школьнікі даведаліся, што трэба заўсёды раіцца з бацькамі, бо менавіта дзеці і падлеткі часта становяцца ахвярай сеткавых праследавацеляў і махляроў. А прагляд відэаролікаў "Бяспека ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках" і "Правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт" дапамаглі замацаваць атрыманую інфармацыю.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru