30 лістапада маленькія выхаванцы дзіцячага садка №1 разам з бібліятэкарам аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры адправіліся на казачным дыване – самалёце ў літаратурнае падарожжа па чарадзейнай краіне беларускіх казак. Падчас падарожжа дзеці даведаліся, што казкі бываюць розныя - народныя, аўтарскія, казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна – бытавыя. А адпачываючы на прыпынках “Хто жыве ў двары?” і “Ператварыся ў казачнага героя”, спадарожнікі з інтарэсам слухалі беларускія казкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі. На прыпынку “Адпачнём” дзеці сустрэліся з Дзедам-Барадзедам, які ішоў да іх на свята беларускай казкі і з вялікім задавальненнем згулялі з ім ў гульні “Сляпы музыкант” і “Казкі з мяшка Дзеда-Барадзеда”. Падарожжа атрымалася вясёлым, цікавым і зусім не цяжкім. А на развітанне Дзед-Барадзед пакінуў дзеткам салодкі пачастунак. Прыемным падарункаў стаў паказ лялечнага спектакля “Як кот звяроў напалохаў”.
ЛІТАРАТУРНАЕ ПАДАРОЖЖА «БЕЛАРУСКІЯ КАЗКІ – ГЭТА ПРОСТА ЦУД»!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1578-belaruskiya-kazki-geta-prosta-tsud#sigProId6903bc606a
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1578-belaruskiya-kazki-geta-prosta-tsud#sigProId6903bc606a