2 лістапада ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры навучэнцаў пачатковых класаў прышкольнага аздараўленчага лагера СШ №1 чакала сустрэча з цікавай госцяй. У гэты дзень у бібліятэку зазірнула сама чараўніца Восень, ды не з пустымі рукамі, а прынесла з сабой багаты ўраджай у выглядзе гульняў, загадак, конкурсаў.
Дзеці з задавальненнем акунуліся ў святочную восеньскую атмасферу: чыталі вершы, адгадвалі восеньскія загадкі, гулялі ў рухомыя гульні: «Горячая картошка», «Улетели птицы», «Листопад», «Передай яблоко». Вядома ж, не абышлося без вясёлых конкурсаў: «Обойди лужу», «Укрась дерево», «Собери кленовый листочек», «Собери урожай», «Знатоки природы», а тэатр – экспромт «Казка пра рэпку» дзіўна дапоўніла свята.
Гульні, жарты, смех і добры настрой суправаджалі ўдзельнікаў увесь час.