Версия для печати

ШТО МЫ РАДЗІМАЙ НАЗЫВАЕМ!

17 кастрычніка ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для юных выхаванцаў дзіцячага сада №2 прайшла гадзіна краязнаўства «Што мы Радзімай называем». Рабяты разам з бібліятэкарам гутарылі аб сваёй малой Радзіме – аб Гарадку. Размаўлялі пра прыроду нашага раёна, пералічвалі якія жывёлы і птушкі жывуць у нашых лясах, якая рыба плавае ў нашых рэчках і азёрах. Бібліятэкар расказала дзецям, якія ў раёне ёсць прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і што яны вырабляюць. Таксама даведаліся аб таленавітых і знакамітых людзях раёна: Вераніцыне, Скарынкіне, Саветнай, аб героях – вызваліцелях нашага раёна ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў і якія вуліцы ў Гарадку носяць прозвішчы гэтых герояў. Юныя гарадакчане актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, правільна адказвалі на ўсе пытанні і паабяцалі, калі вырастуць і стануць дарослымі, то абавязкова праславяць сваю малую Радзіму - Гарадоцкі край.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru