С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЛЮБОЎ ДА ЧЫТАННЯ ПАЧЫНАЕЦЦА З ДЗЯЦІНСТВА!

Кнігі жывуць з намі побач у шафе і на паліцах, кніга робіць наша жыццё ярчэй і багацей, нашы пачуцці - глыбей, думкі вастрэй. У кнізе можна знайсці адказы на многія пытанні. Добрая кніга - гэта як гутарка з разумным і добрым чалавекам, а любоў да чытання пачынаецца з дзяцінства!

11 кастрычніка 2023 года бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі запрасіла юных аматараў чытання (вучняў 3-га "Б" класа СШ №2) на літаратурную гульню "З міру па казцы", якая была прысвечана дзіцячым пісьменнікам розных краін. Падчас літаратурнай гульні дзеці ўзгадвалі творы любімых аўтараў, адказвалі на пытанні гульні - віктарыны "Пытанні са шкатулкі", удзельнічалі ў літаратурных конкурсах "Неразлучныя сябры" і "Вясёлы мастак", з задавальненнем глядзелі лялечны спектакль "Кот, певень і ліса". На мерапрыемстве вучні паказалі добрыя веды па творчасці розных пісьменнікаў, узгадалі іх творы і ўзялі кнігі дадому, каб яшчэ раз акунуцца ў захапляльны і чароўны свет казак.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1549-lyboy-da-chitania#sigProId6867ac9741
Другие материалы в этой категории: « ПРАЧЫТАЙ! ПРАПАНУЙ! ПАРАЙ! ШТО МЫ РАДЗІМАЙ НАЗЫВАЕМ! »
Вверх