Версия для печати

БЕЛАРУСКАЯ КАЗКА Ў ГОСЦІ ЗАВІТАЛА

19 ліпеня 2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гульня-падарожжа «Падарожжа па краіне беларускай казкі» з выхаванцамі дзіцячага садка нумар 2. Дзеці адгадвалі загадкі, слухалі гучнае чытанне беларускіх казак «Коцік, пеўнік і ліска», «Каза-манюка», выконвалі творчае заданне «Ператварыся ў казачнага героя». Гулялі ў гульні «Рыбак», «Міхаськаў лапаць», «Заінька», «Назаві адным словам», «Хто як голас падае?». Дзеці з інтарэсам слухалі беларускія казкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru