Версия для печати

БЕЛАРУСЬ - МАЯ РАДЗІМА!

15 чэрвеня 2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Беларусь - мая Радзіма». Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды «Васількі» і «Рамонкі», адправіліся ў падарожжа па Беларусі. Падчас падарожжа яны пабывалі на станцыях: «Геаграфічная», «Букварная», «Краязнаўчая», «Гульнявая», «Белакрылая», «Васільковая», «Сінявокая». Там дзеці ўспаміналі і ўзнавалі новыя факты пра сваю краіну: чаму Беларусь называюць сінявокая, якія жывёлы і расліны знаходзяцца ў Чырвонай кнізе і чаму, якія рэкі і азёры ў Беларусі самыя доўгія і глыбокія? Дзеці ў гэты дзень яшчэ раз паказалі, якія яны вясёлыя і знаходлівыя, разумныя і творчыя. У выніку ўсе заданні былі выкананы, а ўсе ўдзельнікі сумленна зарабілі салодкі пачастунак.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru