Версия для печати

ДЛЯ ЗНАЎЦАЎ КАЗАК!

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. 13 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для маленькіх знаўцаў казак прайшла літаратурная гульня-віктарына «О чём говорят сказки». Бібліятэкар прапанавала юным чытачам здзейсніць займальнае падарожжа па старонках любімых кніг і пабываць у гасцях у любімых герояў. Рабяты з вялікім задавальненнем спаборнічалі, выконваючы разнастайныя заданні: адгадвалі казкі і казачных персанажаў, удзельнічалі ў конкурсах «Дальше, дальше…», «Сказочный алфавит», «Волшебный сундучок», «Кто прислал телеграмму», гулялі ў рухомыя гульні «Перестрой-ка» и «Сороконожка». Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі выдатныя веды і даказалі, што яны вельмі любяць казкі і сябруюць з кнігамі.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru