Версия для печати

ЯК ЗАХАВАЦЬ СВАЁ ЗДАРОЎЕ!

7 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гадзіна разважання «Цена зависимости - жизнь». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць аздараўленчы лагер ГУДА «Гарадоцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» і выхаванцы з ДУА «Гарадоцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Падчас мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты вызначылі, што такое здароўе і ад чаго яно залежыць, якія звычкі можна аднесці да карысных, а якія да шкодных, разгледзелі, да якіх наступстваў могуць прывесці шкодныя звычкі, іх уплыў на чалавечыя лёсы. Пагаварылі аб аказанні згубнага ўплыву курэння, алкагалізму, ужыванні наркотыкаў на арганізм чалавека. Дзеці праявілі актыўнасць і захопленасць пры абмеркаванні гэтых пытанняў. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што заняткі спортам, правільнае харчаванне, асабістая гігіена, адмова ад шкодных звычак - гэта і ёсць цаглінкі падмурка, на якім трымаецца наша здароўе.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru