C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ШТО ЗНАЧЫЦЬ БЫЦЬ ВАЛАНЦЁРАМ?

26 красавіка ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры з вучнямі 6-га "А" класа СШ № 1 прайшоў круглы стол «Што значыць быць валанцёрам?». Вядучая (бібліятэкар чытальнай залы) адкрыла мерапрыемства з пытання - «Хто такі валанцёр?», а затым рабяты былі больш падрабязна азнаёмленыя з паняццем «Валанцёрства». Навучэнцам раздалі карткі, на якіх былі запісаны якасці характару чалавека, а дзеці назвалі, якімі рысамі характару павінен валодаць валанцёр, якую валанцёрскую працу могуць выконваць самі яны ў іх узросце. Удзельнікі мерапрыемства гулялі ў гульні «Скажы добрае слова», «Чараўнік» і «Старэнькая бабуля». Таксама шасцікласнікам было прапанавана паглядзець мультфільм аб працы валанцёраў «Рука дапамогі». Потым усе разам успомнілі аб сваіх добрых справах, і добрых учынках сваіх таварышаў. На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікі размаўлялі аб дабрыні, аб дапамозе людзям, аб гуманнасці, аб адкрытасці душы. А напрыканцы была зроблена выснова, што проста так дапамагаць людзям - гэта нармальна, у гэтым праяўляецца чалавечнасць кожнага, і той, хто сапраўды хоча дапамагчы іншым і робіць гэта ад чыстага сэрца, заўсёды знаходзіць такую працу. Не трэба саромецца рабіць добрыя справы.

Галерея изображений

Вверх