Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Г. Х. Андэрсана, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Яго святкаванне ўстаноўлена ў 1967 годзе па ініцыятыве і рашэнні Міжнароднай рады па дзіцячай кнізе.
30 сакавіка 2023 года бібліятэкар чытальнай залы аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры правяла для юных чытачоў пазнавальную гадзіну “И девчонки, и мальчишки – все на свете любят книжки”.
Вядучая пазнаёміла рабят з гісторыяй свята, расказала пра вялікага дацкага пісьменніка-казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсана. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб кнізе і чытанні, удзельнічалі ў конкурсах. Мерапрыемства прайшло весела, цікава, з запалам. Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі, былі актыўныя, дапытлівыя.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ КНІГІ!
Опубликовано в
Новости сектора детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1441-mizhnarodny-dzen-dzitsyachaj-knigi#sigProId04d2fd92a1
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1441-mizhnarodny-dzen-dzitsyachaj-knigi#sigProId04d2fd92a1