Не адно пакаленне дарослых вырасла на апавяданнях і казках Мікалая Носава - гэтага незвычайнага чалавека, таленавітага пісьменніка, чые кнігі з задавальненнем чытаюць дзеці і перачытваюць дарослыя. І сёння гэта любімыя кнігі нашых юных чытачоў.
29 сакавіка ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для навучэнцаў малодшых класаў СШ №1 і №2, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, прайшла літаратурная гульня “ Затейники и фантазёры!” паводле апавяданняў Мікалая Носава. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, разгадвалі крыжаванкі, загадкі, успаміналі прафесіі герояў з казачнай аповесці “Приключения Незнайки и его друзей”, адгадвалі назву твора Мікалая Носава па некалькіх радках з яго. Школьнікі актыўна і з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, паспяхова адказвалі на пытанні. Мерапрыемства атрымалася цікавым і вясёлым.