Версия для печати

ЗАГАДКІ ПТУШЫНАГА СВЕТУ!

25 лютага 2023 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для навучэнцаў малодшых класаў СШ №1 адбылася займальна-пазнавальная гадзіна “Их стихия небо”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся пра іх звычкі і пражыванне ў розныя поры года, якія птушкі з'яўляюцца пералётнымі, а якія зімуюць. Дзеці разгадвалі загадкі пра птушак, удзельнічалі ў вясёлых гульнях “Обед для птиц”, “Кто в теремочке живёт”, “Лучший знаток сказок”, “Подбери пару”, актыўна адказвалі на пытанні арніталагічнай віктарыны “Думай, смекай, вспоминай”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам зрабілі выснову, што без птушак здарыцца бяда, таму птушак трэба берагчы і дапамагаць ім.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru