Здаўна ўсе народы шануюць хлеб, бо хлеб - сімвал жыцця, здароўя і дабрабыту чалавека. У харчаванні дзяцей і дарослых ён адыгрывае найгалоўнейшую ролю. Важнае месца займае хлеб і ў духоўным жыцці. 3 ранняга ўзросту чалавеку трэба прывіваць любоў і павагу да гэтага цудоўнага прадукта, да працы людзей, Радзімы.
Менавіта гэтай тэме была прысвечана фальклорная талака “Ад зерня да каравая”, якую правяла бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры з маленькімі выхаванцамі дзіцячых садкоў №1 і №2. Мерапрыемства праходзіла 22 снежня у рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску!”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі з'яўлення хлеба на стале, як няпроста вырошчваць хлеб, які доўгі шлях ён праходзіць ад зярнятка да духмянай булкі. Таксама дзеці даведаліся пра нялёгкую працу земляроба і камбайнера, вадзіцеля, мукамола і пекара, якія даюць нам магчымасць жыць і бачыць кожны дзень на сваім стале смачны хлеб. Бібліятэкар заклікала дзяцей абыходзіцца з хлебам беражліва, шанаваць яго. У рамках гадзіны гучалі вершы пра хлеб, прыказкі і прымаўкі. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях: “Бліны і коцік”, “Каласок”, “Хлебныя загадкі”, “Пытанне – адказ”, “Збяры каравай”, “Назаві ласкава” і інш. А напрыканцы мерапрыемства маленькія ўдзельнікі з задавальнннем пачаставаліся баранкамі.
СІМВАЛ ЖЫЦЦЯ!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1372-simval-zhytstsya#sigProId455db095cb
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1372-simval-zhytstsya#sigProId455db095cb