Версия для печати

ПАДАРОЖЖА ПА КНІЖНАЙ ПЛАНЕЦЕ!

Знаёмства з бібліятэкай лепш за ўсё пачынаць з экскурсіі. Таму 11 лістапада 2023 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для навучэнцаў 1-га класа СШ №1 прайшла экскурсія па бібліятэцы “Падарожжа па кніжнай планеце”. Работнікі аддзела сардэчна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа па дзіўнай планеце, дзе замест краін - шэрагі кніжных стэлажоў, замест гарадоў - кніжныя паліцы, дамы - гэта тамы кніг. І ў кожнага дома свая назва. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі пра правільнае абыходжанне з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы, па якому прынцыпу кнігі размяшчаюцца на стэлажах. А яшчэ маленькія наведвальнікі даведаліся пра навінкі дзіцячай літаратуры, перыядычныя выданні, якія выпісваюцца ў аддзеле і як яны могуць правесці тут свой вольны час. Юныя чытачы з захапленнем глядзелі на мноства кніг у прыгожых вокладках, на выдатна аформленых стэлажах. Пасля заканчэння мерапрыемства ўсе ўдзельнікі экскурсіі з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru