Версия для печати

НЕЗВЫЧАЙНАЕ ПАДАРОЖЖА

13 верасня 2022 года супрацоўнік аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі падрыхтавала і правяла мерапрыемства, прысвечанае старажытнаму беларускаму пісьменству. У гістарычным экскурсе “Скарбніца старажытнага пісьменства” прынялі ўдзел навучэнцы 4 “А” класа СШ №1. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў. Таксама пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі, прынялі удзел у віктарыне. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала дзецям да агляду новыя кніжныя выданнямі пра знакамітых беларускіх пісьменнікаў і кнігадрукароў.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru