Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

КРАЙ, ДЗЕ МЫ ЖЫВЕМ!

29 красавіка ў сценах бібліятэкі для маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка № 1 прайшла пазнавальна – гульнявая праграма “Мая Радзіма – Беларусь”. Разам з бібліятэкарам дзеці, з дапамогай відэапрэзентацыі “Дашкольнікам пра Беларусь”, здзейснілі віртуальнае падарожжа па роднай краіне. Яны ўбачылі ўсю прыгажосць і непаўторнасць нашага краю і ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца. Падчас мерапрыемства маленькія ўдзельнікі адгадвалі загадкі, актыўна прынімалі ўдзел у гульнях “Бывае – не бывае”, “Перакладчык”, а паміж конкурсамі гучалі вершы на беларускай мове. Напрыканцы праграмы дзеці праверылі свае веды ў віктарыне “Мая краіна”.
Мерапрыемства прайшло займальна і пазнавальна, ўсе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і даведаліся шмат новага і цікавага аб нашай Радзіме.

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « ГАЛИНА И СЕРГЕЙ ТРОФИМОВЫ ЗНАКОМСТВО С БИБЛИОТЕКОЙ »
Вверх