15.06.2021 года ў рамках праэкта “Чытаем разам па-беларуску” для маленькіх наведвальнікаў летняга аздараўленчага лагера з Цэнтра пазашкольнай работы прайшоў літаратурны турнір “Уважлівы чытач” па казках беларускіх пісьменнікаў. Распачаўся турнір з агляду кніжнай выставы “Казка нас добраму навучыць”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з беларускімі аўтарамі, якія пішуць для дзяцей, з іх кнігамі, што знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі, правяла конкурсы прымавак і загадак. Да ўвагі прысутных былі прадстаўлены ўрыўкі з твораў В. Віткі, Г. Аўласенкі, Р. Баравіковай, В. Гапеева і іншых. Дзеці ўважліва слухалі, знаёміліся з галоўнымі героямі, разглядалі малюнкі, з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых гульнях і жартоўных конкурсах. Радасныя эмоцыі суправаджалі прысутных на працягу ўсяго мерапрыемства. А напрыканцы маленькія ўдзельнікі паглядзелі лялечны спектакль “Вожык і заяц”. Мерапрыемства прайшло не толькі цікава, але і пазнавальна.
СЯБРУЙЦЕ З РОДНАЙ МОВАЙ, ЧЫТАЙЦЕ НА РОДНАЙ МОВЕ!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1116-syabrujtse-z-rodnaya-movaj-chytajtse-na-rodnaya-move#sigProIdb17c171b67
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1116-syabrujtse-z-rodnaya-movaj-chytajtse-na-rodnaya-move#sigProIdb17c171b67