С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

Я-БЕЛАРУС!

26 мая 2021 года супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры падрыхтавалі для навучэнцаў 6 класа СШ № 2 гадзіну інфармацыі “Знакамітыя людзі Беларусі”, прысвечаную беларусам, якіх ведаюць ва ўсім свеце, і іх імёнамі ганарыцца сёння наша Бацькаўшчына. Мерапрыемства была разбіта на часткі: “Асветнікі Беларусі”, “Вядомыя вучоныя Беларусі”, “Вядомыя касманаўты Беларусі”, “Вядомыя ў мастацтве беларусы”, “Вядомыя пісьменнікі беларусы”, “Чэмпіёны – беларусы” і “Нашы землякі – наш гонар”. Падчас мерапрыемства дзеці глядзелі прэзентацыю “Знакамітыя беларусы”, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі жартоўныя загадкі. Напрыканцы бібліятэкар яшчэ раз нагадала, што славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі, менавіта яны стваралі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць.

Вверх