С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЖЫЎ-БЫЎ КАЗАЧНІК

19 мая 2021 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для маленькіх наведвальнікаў з дзіцячага садка №1 прайшла гульня – падарожжа па творам пісьменніка Васіля Віткі “Новы звязак Васілевых казак”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску” і было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар з дапамогай кнігі «Урокі роднага слова» пазнаёміла вучняў з літаратурнымі загадкамі, лічылкамі, скорагаворкамі, вясёлымі задачкамі і казкамі, якія склаў В. Вітка, расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем гулялі ў гульні: “Сыр у мышалоўцы”, “Слухай хлапок”, “Павук і мухі” і “Знайдзі свой домік”. Асабліва дзецям спадабаўся верш-гульня «Мышка», а таксама казка «Вавёрчына гора». Напрыканцы мерапрыемства ўсе з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Разумны Петушок”.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1101-zhy-by-kazachnik#sigProIde35539d04d
Другие материалы в этой категории: « В МИРЕ ПТИЦ В ГОСТИ К СКАЗКЕ! »
Вверх