13 чэрвеня 1834 года ў вёсцы Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, беларускі паэт, аўтар самага папулярнага ў XIX стагоддзі беларускага твора — паэмы «Тарас на Парнасе», а таксама апублікаванай у 1980-я гады паэмы "Два д'яблы". Да дня нараджэння нашага земляка мы падрыхтавалі для Вас паэтычны відэаролік на паэму Канстанціна Вераніцына “Два д’яблы”.