Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

НАША РОДНАЯ МОВА!

Мова! Наша родная мова! Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. Беларускай мовай нельга не захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека, а колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове. Беларуская мова прыгожая і незвычайная. 13 красавіка 2019 года ў рамках праекта “Адкрыць для сябе беларускую кнігу” супрацоўнікі Бычыхінскай сельскай бібліятэцы правялі для сваіх маленькіх наведвальнікаў моўныя хвілінкі “На мове роднай размаўляю”. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі і любові да роднай мовы ў падрастаючага пакалення. На сустрэчы дзеці змаглі прадэманстраваць веданне прыказак, прымавак, чыталі вершы беларускіх паэтаў, з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у гульне “Таемнае слова”. І вучні, і бібліятэкары на працягу мерапрыемства атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый і уражанняў.

Вверх