С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЛІТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА З ФРАНЦАМ ІВАНАВІЧАМ СІЎКО

Франц Іванавіч Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Лаўрэат рэгіянальнай літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года, Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1999 па 2009 год — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Аўтар кніг прозы «3 чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў»(1997), «Удог» (2001), «Ягня ахвярнае» (2003), «Асіметрыя» (2005), «Дзень Бубна» (2008), «Выспы» (2011), «Эдэм» (2014), «Плебейскія гульні» (2015), кніжкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Бялячык» (2003). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Дзвіна» (1992, 2000), «Карані» (1994), «Край» (1997), шматлікіх літаратурна-мастацкіх публікацый у штотыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», «Беларусь», «Нёман», «ARCHE», канфесійных выданнях «Наша вера», «Ave Maria», публіцыстычных артыкулаў па праблемах сучаснага жыцця, у прыватнасці, моўнай сітуацыі ў краіне, захавання духоўнай спадчыны і інш. Перакладаўся на асецінскую, балгарскую, рускую мовы.

Другие материалы в этой категории: « ВЕНЕЦ ВСЕХ ЦЕННОСТЕЙ - СЕМЬЯ ПРЫВІТАННЕ ЛЕТА! »
Вверх