С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

Пішу як жыву

Чацвёртага жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Янкі Брыля.

Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. У гонар гэтай даты бібліятэкі раёна правялі шэраг мерапрыемстваў па творчасці пісьменніка.

4 жніўня юныя наведвальнікі Вархоўскай сельскай бібліятэкі на мерапрыемстве, прысвечаным творчасці Я. Брыля даведаліся пра творчы і жыццёвы шлях пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны і разгадалі крыжаванку “Маленства Я. Брыля”. У гэты ж дзень супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі для сваіх чытачоў арганізавалі інтэрактыўную літаратурную сустрэчу “Свет далёкай зоркі”. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з творчасцю пісьменніка пры дапамозе відэафільма і кніжнай выставы “Пішу як жыву”.

5 жніўня дзеці сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту былі запрошаны ў Пальмінскую сельскую бібліятэку на літаратурнае знаёмства “Непаўторны і незабыўны Я. Брыль”. Пачатак мерапрыемства паклаў агляд кніжнай выставы “Раім творы Брыля”, затым дзеці даведаліся пра творчы шлях пісьменніка, ўспаміналі і зачытвалі свае любімыя вершы, ўрыўкі з яго апавяданняў, адказвалі на пытанні віктарыны.

Вверх