C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Дзень незалежнасці

3 ліпеня штогод адзначаецца галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1944 годзе адбылося вызваленне Мінска, сталіцы Беларускай ССР, ад нямецкіх войскаў у ходзе аперацыі «Баграціён».

2-га ліпеня жыхары і госці горада Гарадка святкавалі адразу два святы: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 240-годдзе надання статусу горада Гарадку. На гарадскім стадыёне ўдзельнікі свята мелі магчымасць наведаць самыя разнастайныя падворкі арганізацыйі, прадпрыемстваў Гарадоччыны, а на галоўнай сцэне свята адбыўся канцэрт.

Далучылася да святкавання і цэнтральная Гарадоцкая бібліятэка. Яна запрасіла гасцей свята прайсціся па кніжнаму бульвару.

Шпацыруючы па кніжным бульвары можна было пазнаёміцца з бібліятэчнымі выставамі: “Мы – молодые – Надежда страны”, “Нашы землякі – наш гонар”, з рэтра-выставай.

Працавала выстава “Гарадок – горад талентаў”, на якой былі прадстаўлены лялькі, зробленыя рукамі мясцовай ўмеліцы Алы Пашук.

Для маленькіх гасцей свята працавала майстэрня «Аквагрим», дзе ў кожнага была магчымасць у лічаныя хвіліны ператварыцца ў прынцэсу, фею, матылька і іншых казачных герояў. А завітаўшы на падворак “Тарасава сядзіба”, можна было паласавацца сялянскімі пачастункамі і рознымі прысмакамі.

Другие материалы в этой категории: « Чытаем разам па-беларуску Мероприятия за 2016 год »
Вверх