C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Добрых рук майстэрства

15 сакавіка стартаваў раённы конкурс на лепшую самаробную кнігу, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Ён праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання пасродкам нестандартнага злучэння майстэрства стварэння кнігі і прыкладной мастацкай творчасці,  далучэння  насельніцтва раёна да творчай актыўнасці. На сёняшні дзень у конкурсе прынялі ўдзел Дзіцячая  школа мастацтваў, 10 сельскіх  бібліятэк,  Гарадоцкая цэнтральная раённая  і  Езярышчанская гарпасялковая бібліятэкі. Раённы конкурс на лепшую самаробную кнігу праводзіцца  па наступных  намінацыях: “Лепшае мастацкае афармленне твораў беларускай літаратуры”; “Лепшае мастацкае афармленне твораў дзіцячай літаратуры” (беларуская, руская, замежная, сусветная літаратура);  “Лепшае мастацкае афармленне твораў пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны”; “Лепшае мастацкае афармленне кнігі краязнаўчага накірунку, створанай самастойна” (беларуская,  руская, замежная мова);  “Лепшае мастацкае афармленне твораў пісьменнікаў і паэтаў Гарадоччыны”. 27 мая ў час правядзення  раённага  свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас” самаробныя кнігі былі прадстаўлены на выставе-аглядзе  “Добрых рук майстэрства”.

Кнігі, зробленыя з фантазіяй і любоўю, адзначаліся арыгінальнасцю. Зшытыя з тканіны, зробленыя з берасты, абцянутыя скурай, з прыгожымі малюнкамі  - яны нікога не пакінулі абыякавымі.

Кожны жадаючы мог на свяце  зрабіць свой выбар, прагаласаваць за спадабаўшуюся кнігу. Больш галасоў па “народнаму” галасаванню на свяце атрымала  дзіцячая кніга “Загадкі ад зайкі-усезнайкі” з берасты, якую зрабіла сям’я  Бажковых з в. Мехавое. Кніга з яркімі, прыгожымі малюнкамі адразу кідалася ў вочы.

Таксама нікога не пакінула абыякавым кніга для развіцця дзіця “Умняша”,  зшытая з тканіны чытачом Пальмінскай бібліятэкі - школы здаровага ладу жыцця Н.Н.Атрашкевіч , якая заняла другое месца ў “народным” галасаванні. Кніга атрымалася вельмі яркая і прывабная.

Сям’я Раманавых з в. Сцяпанавічы прадставіла на конкурс вышытую кнігу беларускіх вершаў “Беларусь - мой родны край”. У кнізе цалкам вышыты тэкст і малюнкі, у афармленні выкарастаны элементы выцінанкі.

Таксама прываблівала ўвагу кніга, зробленая супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі “Тарас на Парнасе”, якая ў “народным” галасаванні заняла чацвёртае месца. Метадыст аддзела маркетынгу Зайцава Л. М., мастак Галавіна М. Б., бібліятэкар аддзела абслугоўвання Банадысева К. А. сумесна зрабілі кнігу вельмі яркай і прывабнай.

Заслугоўвае таксама павагі самаробныя кнігі, прадстаўленыя супрацоўнікамі Пальмінскай, Бычыхінскай, Вархоўскай, Халамерскай, Беразнякоўскай, Даўгапольскай, Верамееўскай  сельскіх, Езярышчанскай гарпасялковай бібліятэк  і  навучэнцамі Дзіцячай школы мастацтваў.

Але,  прадстаўленыя  работы яшчэ ацэніць кампетэнтнае журы  конкурсу. Да 20 чэрвеня  лепшыя кнігі па кожнай намінацыі будуць адпраўлены ў аддзел бібліятэказнаўства ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна” для ўдзелу ў абласной выставе-аглядзе самаробнай кнігі, якая пройдзе ў верасні 2017 года ў г. Полацку падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Паважаныя жыхары раёна!

У каго ёсць яшчэ жаданне прадставіць сваю самаробную кнігу, нагадваем:  кнігі прымаюцца да 10 чэрвеня. Чакаем… Прыносьце кнігі, калі ласка,  у  аддзел маркетынгу  цэнтральнай бібліятэкі  (памяшканне культурна-асветніцкага цэнтру “Гарадок” (другі паверх).

Другие материалы в этой категории: « Секреты семейного счастья Дзень сям'і »
Вверх