C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Свята паэзіі “Вераніцынская зорка”

27 мая ў рамках раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас” у дзевяты раз прайшло свята паэзіі “Вераніцынская зорка”. Свята было прысвечана паэту-земляку Канстанціну Вераніцыну і яго паэме “Тарас на Парнасе”. Арганізатарамі гэтага літаратурнага свята выступілі супрацоўнікі раённай бібліятэкі.

Мерапрыемства сабрала аўдыторыю: вучняў і настаўнікаў мясцовых навучальных устаноў, жыхароў і гасцей горада, бібліятэчных работнікаў, чытачоў раённай бібліятэкі.

На свята былі запрошаны як беларускія пісьменнікі і паэты: паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Скарынкін, прадстаўнікі Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”, так і прадстаўнікі літаратурнай творчасці з Расійскай федэрацыі: член Саюза пісьменнікаў CCCР і Расіі  Аляксандр Лісняк, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук, пісьменнік  Аляксандр Марчанка і дэлегацыя Велікалукскага прадстаўніцтва "Пскоўскае рэгіянальнае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Рассіі".

Літаратурнае свята адчыніла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Н.Л. Гамзюк. Яна выказала шчырыя словы віншавання са святам і пажаданні творчых поспехаў паэтам і пісьменнікам.

Выступае Гамзюк Наталля Леанідаўна

Падчас сустрэчы слухачы пранікліся і адчулі атмасферу свята. Паэты расказвалі пра сваю творчасць і сённяшнія задумы, са сцэны гучалі паэтычныя радкі, было вельмі прыемна чуць іх ад саміх аўтараў.

Выступае Уладзімер Максімавіч Скарынкін

Выступае Аляксандр Аляксеевіч Лісняк

Чытае Ішкоў Юрый Віктаравіч

Выступае Марчанка Аляксандр Васільевіч

Народнае літаратурнае аб'яднанне "Наддзвінне"

Пазнаёміцца з самой паэмай “Тарас на Парнасе” можна было на кніжнай выставе “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса…?”, прысвечанай творчасці Канстанціна Вераніцына.

Падчас свята была арганізавана выстава-агляд самаробнай кнігі “Добрых рук майстэрства”, на якой былі прадстаўлены самаробныя кнігі тых, хто пажадаў прыняць удзел у раённым конкурсе на лепшую самаробную кнігу, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Дня беларускага пісьменства ў горадзе Полацку.

Працаваў тэматычны падворак “Тарасава сядзіба”, дзе можна было паспрабаваць сялянскія пачастункі і нават сфатаграфавацца з самім Тарасам.

Нашаму славутаму земляку У. Скарынкіну прыемна было пачуць яго мілагучныя вершы «Вяселле», «Вальс на пятачку», пакладзеныя на музыку, у выкананні народнага ансамбля песні і танца «Яблынька». Для гасцей і ўдзельнікаў свята гучалі музычныя падарункі ад Таццяны Раевай, мастацкага кіраўніка Халамерскага сельскага клуба і бібліятэкара Пальмінскай  сельскай бібліятэкі Марыі Барэйша.

Шмат іншых яркіх момантаў адбылося падчас правядзення свята паэзіі.

Шчырыя словы ўдзячнасці і пашаны былі выказаны ў адрас гасцей мерапрыемства.

Напрыканцы вядучая пажадала ўсім прысутным здароўя, дабрабыту, душэўнай цеплыні і запрасіла на чарговую сустрэчу ў наступным годзе.

Другие материалы в этой категории: « Праздник детства Гадзіна вясёлых сустрэч »
Вверх