С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

Родная мова, як матчына ласка

Неад’емнай часткай спадчыны, што засталася нам ад прадзедаў, з’яўляецца наша родная мова.

Любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з маленства. Заўсёды памятае пра гэта і супрацоўнік Межанскай сельскай бібліятэкі. Сваіх маленькіх наведвальнікаў яна вучыць паважаць мову, любіць яе, шанаваць кнігу і друкаванае слова. На бібліятэчных мерапрыемствах дзеці адкрываюць цудоўны свет роднай мовы і літаратуры.

22 лютага да Дня роднай мовы для навучэнцаў малодшых класаў Межанскай сярэдняй школы супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала гутарку-падарожжа “Родная мова, як матчына ласка”. Пачалося мерапрыемства прэзентацыяй дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў з бібліятэчнай выставы “Родная мова матулі”.

Падчас падарожжа па роднай мове дзеці пазнаёміліся з кнігай В. Віткі “Урокі роднага слова”, выказваннямі пра мову вядомых беларускіх пісьменнікаў, вершамі, апавяданнямі, беларускімі загадкамі. Даведаліся пра прыроду нашай Радзімы. Напрыканцы маленькія падарожнікі с задавальненнем удзельнічалі ў цікавай тэатралізаванай гульне “Воўк, каза і капуста”.

Другие материалы в этой категории: « Важная гутарка Праздник книги »
Вверх