C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Прыйшла вясна

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.

Супрацоўнікі аддзелу дзіцячай і юнацкай кнігі раённай бібліятэкі вялікае значэнне надаюць развіццю беларускага маўлення ў падрастаючага пакалення. З мэтай далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры праз беларускія народныя песні, гульні, мастацкае слова, была распрацавана праграма “Чытаем па-беларуску”. На мерапрыемствах дзеці малодшага школьнага ўзросту знаёмяцца з творамі беларускай літаратуры, вучацца прыгожа размаўляць на мілагучнай матчынай мове.

21 сакавіка, ў рамках праграмы “Чытаем па-беларуску”, бібліятэкары запрасілі выхаванцаў дзіцячага садка № 1 на ранішнік “Як Вясна-красна ў госці к нам прыйшла”. Прыйшла вясна да дзяцей з цэлым кошыкам загадак, песен, народных гульняў. Маленькія госці з задавальненнем адказвалі на пытанні вядучых: якія любімыя фарбы ў вясны, якіх пералётных птушак яны ведаюць, якая становіцца зіма перад надыходам вясны? Дзеці ўслых чыталі вершы Я. Коласа “Раніца вясною”, “Песня аб вясне”, аповесць К. Каліны “Фіялка”.

 

Вверх