C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Правялі зіму

Масленіца - старадаўняе славянскае свята праводзінаў зімы. Святкаванне Масленіцы суправаджалася абрадамі, рознымі забавамі і гульнямі. Масленічны тыдзень асацыюецца ў нас з блінамі, духмяным чаем, карагодам, песнямі і скокамі, спаленнем пудзіла Зімы.

Вось і вырашыла бібліятэкар Прудніцкай сельскай бібліятэкі ў масленічны тыдзень чытачам настрой падняць і самой павесяліцца. 25 лютага яна запрасіла ўсіх жадаючых на свята народнага календара “Масленіца: як бывала ў старыну”. Святочны настрой панаваў ўвесь дзень, а смачныя пахі бліноў вабілі гасцей ў бібліятэку. З песнямі, гульнямі і добрым настроем развітваліся з зімой вучні і настаўнікі сярэдняй школы. Прыйшлі на свята і бацькі, каб разам са сваімі дзецьмі сустрэць вясну. Пакуль адны ласаваліся румянымі блінамі, пілі духмяны чай, другія гарталі кніжкі. Бібліятэкар распавяла гасцям аб масленічных традыцыях і сімвалах, чаму галоўная страва Масленіцы - бліны.

Далей свята працягнулася на вуліцы, дзе з аднолькавым задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і дзеці, і дарослыя. Так у конкурсе на самы смачны блін перамаглі мясцовыя жыхаркі В. А. Фёдарава і Т. Н. Юдова.

Удзельнікі свята вадзілі карагоды, спявалі народныя песні і прыпеўкі, словам забавы былі для ўсіх на славу! Кульмінацыяй свята стала развітанне з Масленіцай і спаленне пудзіла зімы.

Вверх