Родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае людзей нават у самыя няпростыя часы. Яна жыве ў нашых песнях, казках, легендах. Яна гучыць у нашых гарадах і вёсках, у школьных класах, у сямейных размовах і ў сэрцах.
Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 9 класаў СШ №1 ім. І.Х. Баграмяна заг. аддзела абслугоўвання правяла Турнір знаўцаў «Смак роднай мовы».
Яна расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа.
Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікі выконвалі розныя заданні, такія як загадкі, крыжаванкі. Цікава прайшоў конкурс “Пазнай партрэт пісьменніка”.
Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову.
Мерапрыемства прайшло з карысцю - дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.