ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

УЛАДЗІМІРУ СКАРЫНКІНУ ‒ 85!

7 чэрвеня спаўняецца 85 гадоў беларускаму паэту і перакладчыку, члену  Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашаму земляку, ганароваму  грамадзяніну Гарадоцкага раёна, Уладзіміру Скарынкіну.

Ен нарадзіўся ў 1939 годзе ў Віцебску. Скончыў  сярэднюю школу № 2 г.Гарадка. Пасля заканчэння Рыжскага інстытута інжынераў грамадзянскай авіяцыі працаваў у Мінскім аэрапорце.

Пачаў друкавацца з 1955 года. Асноўныя  тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці.

Уладзімір Скарынкін -  лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь  і Нацыянальнай прэміі Італіі за пераклад паэмы Дантэ Аліг'еры «Боская камедыя» на беларускую мову.

Віншуем нашага земляка, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, даўгалецця!

Вверх