Версия для печати

XXX ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

У Гарадку прайшоў ХХХ юбілейны Дзень пісьменства. Увесь горад прасякнуўся атмасферай творчасці і слова. Усюды можна было ўбачыць групы людзей, якія захоплена абмяркоўвалі  кнігі і пісьменніцкае мастацтва. Гарадок пагрузіўся ў чароўны свет слоў, дзе кожная фраза могла стаць натхненнем да творчасці.
Супрацоўнікі бібліятэкі, вядома ж, не маглі застацца ўбаку. У "Вераніцынским сквере" была арганізавана "Тарасава сядэіба", на якой была прадстаўлена шмат яркай і цікавай інфармацыі.
На сцэне, размешчанай у скверы, праходзілі выступленні запрошаных паэтаў і пісьменнікаў. Яны расказвалі пра сваю творчасць, чыталі творы, падпісвалі кнігі. Артысты Мінскага гарадскога тэатра паэзіі паказалі ўрывак з паэтычнага спектакля “ В краю светозарной земли” па творах Наталлі Саветнай.
Такія святы спрыяюць распаўсюджванню культуры чытання і пісьма, паказваючы, што літаратура з'яўляецца неацэнным скарбам, даступным кожнаму.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru