C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ПРА ХЛЕБ

Шануйце хлеб…!

Здаўна ўсе народы шануюць хлеб, бо хлеб - сімвал жыцця, здароўя і дабрабыту чалавека. 3 ранняга ўзросту чалавеку трэба прывіваць любоў і павагу да гэтага цудоўнага прадукта, да працы людзей, Радзімы.

Менавіта гэтай тэме была прысвечана фальклорная талака “Ад зерня да каравая”, якую правяла бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры з маленькімі выхаванцамі дзіцячых садка №3. Мерапрыемства праходзіла 23 жніўня ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску!”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі з'яўлення хлеба на стале, як няпроста вырошчваць хлеб, які доўгі шлях ён праходзіць ад зярнятка да духмянай булкі. Таксама дзеці даведаліся пра нялёгкую працу земляроба і камбайнера, вадзіцеля, мукамола і пекара, якія даюць нам магчымасць жыць і бачыць кожны дзень на сваім стале смачны хлеб. Бібліятэкар заклікала дзяцей абыходзіцца з хлебам беражліва, шанаваць яго. У рамках гадзіны ўдзельнікі слухалі казку “Пшанічны каласок”, таксама гучалі, прыказкі і прымаўкі пра хлеб. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях: “Пытальны”, “Раскажы пра хлеб”, “Хлебныя загадкі”, “Пытанне – адказ”, “Пшанічны каласок” і інш. А напрыканцы мерапрыемства маленькія ўдзельнікі з задавальнннем глядзелі лялечны спектакль і частаваліся смачнымі булкамі.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-2/item/1543-pra-hleb#sigProIdb9b57caf0e
Вверх