Версия для печати

ПІСЬМЕННІКІ КРАІНЫ - ГАРАДКУ

Падарункі прымаць заўсёды прыемна. А калі гэтыя падарункі кнігі, ды яшчэ з аўтографамі аўтараў - прыемна ўдвая. Сёння ў бібліятэцы былі ганаровыя госці. - дэлегацыя з ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" разам са старшынёй А. М. Карлюкевічам, прадстаўнікі Выдавецкага дому "Звязда", "Белкнігі" і інш. У рамках акцыі "Пісьменнікі краіны - Гарадку" Гарадоцкай цэнтральнай раёнай бібліятэцы было падорана 400 кніг.
Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі павіншаваў усіх прысутных з тым, што менавіта на гарадоцкай зямлі адбудзецца такая важная падзея, як XXX юбілейны Дзень беларускага пісьменства.
Напрыканцы наша зямлячка, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Саюзнай дзяржавы Наталля Саветная, таксама падарыла бібліятэцы сваю новую кнігу "Зеркало", якая толькі выйшла з друку.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru