Паэма «Тарас на Парнасе» і яе імаверны аўтар Канстанцін Вераніцын стала своеасаблівай візітнай карткай Гарадоччыны. Імя Канстанціна Вераніцына займае месца ў беларускай літаратуры з 13 лістапада 1973 года, калі даследчык Генадзь Кісялёў адшукаў першыя згадкі пра яго ў Гістарычным архіве. Даследчымі пошукамі біяграфіі Канстанціна Вераніцына займаўся і гарадоцкі краязнаўца Леанід Гаравы.
26 мая ў чытальнай зале Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ён прэзентаваў кніжную выставу са сваёй асабістай бібліятэкі. На мерапрыемстве Леанід Антонавіч распавядаў аб асабістым знаёмстве з Генадзем Кісялёвым і сумеснай працы па выяўленню аўтарства і ўшанаванню памяці паэта: устанаўленню каля Гарадоцкага краязнаўчага музея памятнага знака ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе аўтара Канстанціна Вераніцына.
Прэзентаваная выстава будзе працаваць да 6 чэрвеня ў бібліятэцы і кожны жадаючы можа пазнаёміцца з прадстаўленнымі кнігамі.
ГЕНАДЗЬ КІСЯЛЁЎ – ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІК АСОБЫ КАНСТАНЦІНА ВЕРАНІЦЫНА
Опубликовано в
Новости
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-2/item/1281-genadz-kisyaljo-pershaadkryvalnik-asoby-kanstantsina-veranitsyna#sigProIde61a572d5b
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-2/item/1281-genadz-kisyaljo-pershaadkryvalnik-asoby-kanstantsina-veranitsyna#sigProIde61a572d5b