C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

7 чэрвеня 2023 года бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла юных наведвальнікаў на вясёлыя бібліятэчныя забавы «Мы с журналом не скучаем». Падчас мерапрыемства дзеци здзейснілі займальнае падарожжа ў свет дзіцячых часопісаў і газет. Яны даведаліся чаму выданні называюцца перыядычнымі, чым адрозніваюцца газета і часопіс. Пазнаёміліся з газетай «Зорька», даведаліся якая інфармацыя змяшчаецца ў часопісах, што прыходзяць у дзіцячую чытальную залу. Асабліва спадабаліся часопісныя старонкі з гульнямі, рэбусамі, крыжаванкамі. Усе разам адгадвалі загадкі, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах: «Путаница», «Кто самый внимательный», «Мы поэты», «Узнай сказку по описанию», «Исправь ошибку», «Узнай животное». Мерапрыемства прайшло вельмі весела, а ўсе ўдзельнікі атрымалі добры настрой.

7 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гадзіна разважання «Цена зависимости - жизнь». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць аздараўленчы лагер ГУДА «Гарадоцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» і выхаванцы з ДУА «Гарадоцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Падчас мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты вызначылі, што такое здароўе і ад чаго яно залежыць, якія звычкі можна аднесці да карысных, а якія да шкодных, разгледзелі, да якіх наступстваў могуць прывесці шкодныя звычкі, іх уплыў на чалавечыя лёсы. Пагаварылі аб аказанні згубнага ўплыву курэння, алкагалізму, ужыванні наркотыкаў на арганізм чалавека. Дзеці праявілі актыўнасць і захопленасць пры абмеркаванні гэтых пытанняў. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што заняткі спортам, правільнае харчаванне, асабістая гігіена, адмова ад шкодных звычак - гэта і ёсць цаглінкі падмурка, на якім трымаецца наша здароўе.

6 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла конкурсна - гульнявая праграма «Ура, каникулы!», у якой прынялі ўдзел дзеці малодшага школьнага ўзросту, якія наведваюць школьны аздараўленчы лагер СШ №2 ім. А. П. Сабалеўскага. Падчас мерапрыемства рабяты адказвалі на пытанні бліц – віктарыны «Острый ум и зоркий глаз», гулялі ў рухомыя гульні «Хватай-ка», «Ловкачи», з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах «Вопросы на смекалку», «Всё на свете интересно», «Надуй шарик», «Поймай яблоко». Мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце, дзеці атрымалі шмат радасных эмоцый і ўсмешак.

2 чэрвеня ў чытальнай зале для дзяцей малодшага школьнага ўзросту з аздараўленчага лагера СШ № 1 прайшла конкурсна - гульнявая праграма «Всё дело в шляпе», Бібліятэкар расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра галаўныя ўборы: што і калі насілі людзі на галаве, якія капялюшы бываюць, чаму ўвайшлі ў моду капялюшы з шырокімі палямі, і як з'явіўся выраз «Справа ў капялюшы». Пасля невялікай экскурсіі ў капялюшную гісторыю ўсе перайшлі да каманднай гульні. Сапраўдная капялюшная бітва разгарнулася паміж атрадамі «Шапки» і «Шляпки». Дзеці спаборнічалі паміж сабой у хуткасці і кемлівасці. Конкурсы: «Скороговорочная шляпа», «Кто быстрее», «Доскажи пословицу», «Шапочный базар», «Попади в шляпу», «Живая шляпа», «Чья шапка», «Загадки из шапки» прымушалі рабят праяўляць спрыт, знаходлівасць, смеласць і ўменне працаваць у адной камандзе.

Лета - гэта выдатная пара, якую так любяць дзеці, а летнія канікулы - самы добры час, каб пасябраваць з кнігай, час вясёлых гульняў і спаборніцтваў. Арганізацыя вольнага часу сваіх юных наведвальнікаў у летні час ужо даўно стала важнай часткай працы аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай бібліятэкі. Супрацоўнікі аддзела імкнуцца ператварыць летнія канікулы хлопчыкаў і дзяўчынак у займальнае падарожжа ў краіну кніг. Усё лета для дзяцей будуць праходзіць інтэлектуальныя спаборніцтвы, віктарыны, кніжныя выставы, квэсты, і спаборніцтвы.
2-га чэрвеня першы дзень летніх канікул у аддзеле прайшоў пад дэвізам “Пусть лето звонкое смеётся”. У гэты дзень у чытальнай зале быў арганізаваны Дзень вясёлых задум. Дзеці са школьнага аздараўленчага лагера СШ №1 адгадвалі казачныя загадкі, адказвалі на пытанні жартоўнай літаратурнай віктарыны, гулялі ў вясёлыя гульні: “Весёлые жмурки”, “Поймай мяч”, “Сказочная”. Удзельнічалі ў конкурсах “Кузнечики”, “Доскажи имя”, “Прищепи меня”, “Сбор в поход”, “Скороговорщики”. Дзень вясёлых задум “Пусть лето звонкое смеётся» атрымаўся, а летнія канікулы працягваюцца.

1 июня - день рождения автора поэмы»Тарас на Парнасе» Константина Вереницина . В связи с этой знаменательной датой, Городокская районная библиотека организовала литературно-поэтическое путешествие "Сцежкамі Тараса", по местам, связанным с автором поэмы. В нём приняли участие городокские поэты-любители,читатели библиотеки , а также член Союза писателей Беларуси, поэт, прозаик, публицист, критик Наталья Советная.
Участники путешествия побывали в деревне Островляны, откуда родом Константин Вереницын, увидели своими глазами романтичный остров Ляны, самую древнюю в Республике Беларусь липу; огромный тополь с дуплом, в которое вмещаются во весь рост 7-8 человек , двувековой дуб, чтобы обхватить его требуется несколько человек, поляну, окружённую дубами , которая многие десятилетия не зарастает кустарником и деревьями.Красивая дубрава располагала к тому, чтобы насладиться её красотами и получить поэтическое вдохновение . После посещения деревни Островляны, путешественники делились своими впечатлениями, творчеством , читали стихи у памятника- камня Константина Вереницына.

7 чэрвеня адзначыць свой дзень нараджэння наш знакаміты зямляк, паэт і перакладчык, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублiкi Беларусь імя Янкі Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі Уладзімір Скарынкін.
Віншуем Уладзіміра Максімавіча з надыходзічым святам, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, далейшай плённай творчай дзейнасці!
Запрашаем нашых чытачоў акунуцца ў чароўны свет паэзіі і ўзгадаць верш паэта, які называецца «Лосвіда».

 

 

У першы дзень лета наша краіна адзначае Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта не толькі адно з самых вясёлых, радасных свят для дзяцей, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне, і што дарослыя нясуць адказнасць за іх.
1 чэрвеня для юных Гарадакчан, іх бацькоў і гасцей горада гарадскі парк ператварыўся ў цікавую забаўляльна-пазнавальную пляцоўку. У рамках агульнагарадскога свята «Счастливое детство» супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі для юных гасцей мерапрыемства сваю конкурсна-гульнявую праграму «Летняе сонца на кніжнай старонцы». Праграма мерапрыемства была вельмі разнастайная. Дзеці ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, рухомых гульнях і розных спаборніцтвах, збіралі пазлы, размалёўвалі, адгадвалі загадкі, правяралі веды беларускай мовы. Кожны жадаючы мог выцягнуць свой шчаслівы білет у бяспройгрышнай латарэі, паўдзельнічаць у вясёлым радэа, і ператварыцца ў любога казачнага персанажа пры дапамозе аквагрыму. Адмысловай увагай карысталася выстава «Кніжная эстафета сонечнага лета». Свята прайшло займальна і цікава. Мора радасці, запалу - менавіта такім пастараліся зрабіць Дзень абароны дзяцей супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі. І ў іх гэта атрымалася.

30 мая в читальном зале библиотеки с учащимися средней школы №2 прошёл час памяти «Имя на обелиске».
78 лет прошло со дня Победы в Великой Отечественной войне. Кажется, уже много времени прошло, как стихли бои, все переболело, заросли, оплыли траншеи и воронки, притупилась боль утраты. И смириться должны уже были люди, но нет у памяти срока давности.
Сколько отцов, мужей, сыновей, уходящих на фронт, не вернулось домой, сколько семей получило извещение: «Пропал без вести». Каждый солдат должен быть похоронен по-человечески, с гражданскими и воинскими почестями, и каждый должен быть назван поимённо. И благодаря самоотверженной работе поисковиков постепенно находятся места захоронения солдат и на обелисках появляются их имена.
Гостем мероприятия в библиотеке стал участник патриотического поискового клуба «ПЛАМЯ» Шильцов Владимир Вениаминович, который заинтересовал школьников рассказами о поисковой работе, и зажёг в сердцах школьников интерес к сохранению исторического наследия нашей страны. Мы должны помнить тех, благодаря кому живём под мирным небом.

Страница 12 из 96
Вверх