C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

23.06.2023г. для маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка №1 бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры падрыхтавала і правяла конкурсную праграму «В гостях у лета!». Для рабят былі падрыхтаваны займальныя гульні: «Что бывает летом?», «Кто больше соберёт цветов», «Эстафета с мячами», «Летний дождь», «Собери овощи и фрукты», таксама дзеці адгадвалі летнія загадкі. А яшчэ яны спаборнічалі ў вясёлых конкурсах «Рыболов – спортсмен», «Наживка». Напрыканцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакалі салодкія цукеркі і лялечны спектакль «Умный петушок».

22.06.2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшоў экалагічны конкурс «Знатоки природы». Падчас якога ўдзельнікі падзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі ў веданні навакольнага свету. Рабяты выконвалі розныя задачы: яны адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку пра жывёл, гулялі ў гульню «Четвёртый – лишний», дзе з назваў чатырох раслін трэба было вылучыць адну лішнюю і растлумачыць, чаму. Падчас мерапрыемства дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зноў пераканаліся, што прырода павінна заўсёды ахоўвацца.

21 чэрвеня 2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры адбылася не зусім звычайная падзея - аўкцыён кнігі «Моя любимая книга». На аўкцыёне таварам была кніга, а замест грошай дзеці плацілі правільным адказам на пытанне. Асноўнай мэтай мерапрыемства было арганізаваць карысны вольны час падчас летніх канікул, прыцягненне дзяцей да чытання і бібліятэкі. Юныя знаўцы ўспаміналі казкі, якія чыталі, адгадвалі казачныя загадкі, адказвалі на пытанні. Мерапрыемства прайшло цікава і інфарматыўна. А ў канцы літаратурнага гандлю ўсіх чакаў салодкі пачастунак.

22 июня в Беларуси отмечается скорбная дата – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны. Чем дальше вглубь времён уходит Великая Отечественная война 1941 – 1945 гг., тем острее ощущается необходимость вновь и вновь возвращаться памятью к этому суровому периоду нашей истории. Сотрудники Городокской центральной районной библиотеки оформили в фойе библиотеки тематическую выставку «В книжной памяти мгновения войны». Вниманию посетителей представлены книги, рассказывающие о людях, сумевших своим мужеством и героизмом отстоять страну.

На живописном берегу оз. Езерище собрались любители рыбной ловли и отдыха на природе, люди разных возрастов, семьи с детьми.
Их приветствовал Нептун, причаливший к берегу со своей свитой. Он открыл праздник и дал старт рыбацким состязаниям и всей праздничной программе. А она была насыщенной и интересной. В неё вошёл конкурс по рыбной ловле “Рыбалка дело клёвое”, в котором рыбаки соревновались в номинациях “Самый большой улов по весу рыбы”, “Самый большой улов по количеству пойманной рыбы”, “Самая большая рыба”, “Самая маленькая рыбка” и “Самая клёвая рыбачка”.
В конкурсе по приготовлению ухи “Хороша ушица наша” приняли участие 5 команд, которые за час должны были приготовить уху, а затем презентовать её на сцене.
Победу в номинации “Самая вкусная уха” одержала команда “Рыбки-улыбки” Езерищенской библиотеки. Всем командам были вручены сувениры, предоставленные Городокской районной организацией республиканского общественного объединения “Белая Русь”.
На протяжении всего праздника для детей проводились увлекательные игры и конкурсы, а свои песни дарили всем зрителям участники творческих коллективов Езерищенского ГПДК, Варховского СДК, сектора “Автоклуб” Центра традиционной культуры и народного творчества.

Источник: https://www.garadvest.by/2023/06/prazdnik-rybaka-pojmaj-udachu-proshjol-v-g-p-ezerishhe-18-ijunya/

20.06.2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей са школьнага лагера прайшла інтэлектуальная гульня «Марафон эрудитов». Рабяты паказвалі свае веды і здольнасці, удзельнічаючы ў конкурсах «Интеллектуальное ассорти», «Литературный лабиринт», «Тайны природы», «Математическая эстафета», «Что? Где? Когда», у якіх адказвалі на самыя розныя пытанні. З вялікім задавальненнем спаборнічалі ў вясёлых гульнях «В яблочко», «Клубочек», «Литературный боулинг», «Поэтический ринг». Усе ўдзельнікі мерапрыемства не толькі займальна і цікава правялі час, але і атрымалі вялізны зарад станоўчых эмоцый і новыя веды.

Казкі любяць усе дзеці, таму што чараўніцтва і прыгоды захапляюць. Казкі прымушаюць дзяцей смяяцца і суперажываць, хвалюючыся за герояў, вучаць адрозніваць дабро ад зла, праўду ад хлусні.
У летнія канікулы, 17 чэрвеня 2023 года, у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла пазнавальная гульнявая віктарына «О чём говорят сказки?». Падчас мерапрыемства хлапчукі і дзяўчынкі акунуліся ў чароўны свет казкі, сустрэліся са сваімі любімымі казачнымі героямі, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і гульнях: «Дальше, дальше…», «Волшебный сундучок», «Из какой сказки эта вещь?», «Кто прислал телеграмму?», адказвалі на пытанні казачнай віктарыны «Сколько?». Вялікае задавальненне дзеці атрымалі ад займальнай казкі - небыліцы з загадкай ўнутры. Мерапрыемства ўдалося, сыходзілі ўдзельнікі вельмі задаволеныя і ў добрым настроі.

Вясёлае лета ў бібліятэцы працягваецца.
17 06 у чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для дзяцей, якія наведваюць летні школьны лагер, адбылася гульнявая забаўляльная праграма «Игра – игралочка». У гэты сонечны дзень рабят чакалі разнастайныя конкурсы і віктарыны, розныя рухомыя гульні і тэматычныя загадкі. Падчас мерапрыемства дзеці прымалі ўдзел у гульнях «В гостях у Белоснежки», «Фанты», «Курочка – ряба», «Крошечка – Хаврошечка», «Съедобные и несъедобные», «Мяч» і конкурсах «На лесной дорожке», «Быстрее – ровнее», «Визажисты» (малявалі сучасную Бабу-Ягу), «А ну-ка догони». Таксама ўдзельнікі адгадвалі зашыфраваную назву казкі, успаміналі чароўныя словы ў творах пісьменнікаў – казачнікаў. Гульнявая праграма была цікавай і яскравай. Радасны смех і добры настрой суправаджалі дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства.

Аповесць Наталлі Саветнай «Кремень» намініравана на рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія». У намінацыі «Лепшы твор прозы» – шэсць удзельнікаў: «Демон против люфтваффе» Матвиенко Анатолий Евгеньевич; «Кремень» Советная Наталья Викторовна; «Праўда жыве пасярэдзіне» ГніламёдаўУладзімір Васільевіч; «Сквозь зимы и вёсны» Ляшук Мария Ивановна; «Па веры вашай…» Гаўрыловiч Уладзiмiр Мiкалаевiч; «Я не убит подо Ржевом. Завещание отца» Синенко Виталий Георгиевич.
Конкурс «Нацыянальная лiтаратурная прэмiя» праходзіць штогод у мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджанне пераможцаў праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пiсьменства.
Жадаем перамогі нашай знакамітай зямлячцы.

15 чэрвеня 2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Беларусь - мая Радзіма». Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды «Васількі» і «Рамонкі», адправіліся ў падарожжа па Беларусі. Падчас падарожжа яны пабывалі на станцыях: «Геаграфічная», «Букварная», «Краязнаўчая», «Гульнявая», «Белакрылая», «Васільковая», «Сінявокая». Там дзеці ўспаміналі і ўзнавалі новыя факты пра сваю краіну: чаму Беларусь называюць сінявокая, якія жывёлы і расліны знаходзяцца ў Чырвонай кнізе і чаму, якія рэкі і азёры ў Беларусі самыя доўгія і глыбокія? Дзеці ў гэты дзень яшчэ раз паказалі, якія яны вясёлыя і знаходлівыя, разумныя і творчыя. У выніку ўсе заданні былі выкананы, а ўсе ўдзельнікі сумленна зарабілі салодкі пачастунак.

Страница 11 из 96
Вверх