Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

Без имени 1 восстановленоЕсть в нашем календаре даты, которые напоминают ныне живущим о трагических страницах истории, которые мы не имеем права забывать. Одной из таких дат является 22 марта – День памяти трагедии Хатыни. За период оккупации 1941–1944 годов более 600 белорусских деревень, как и Хатынь, были сожжены вместе с их населением, 216 деревень никогда больше не возродились из пепла. Трагедию сотен сожженных белорусских деревень, гибель тысяч мирных людей невозможно и нельзя забыть...

Трагедия Хатыни – одна из самых кровавых страниц гитлеровского геноцида времен Великой Отечественной войны в нашей стране. Ни на одной географической карте вы не найдете сегодня этой белорусской деревни, но в памяти каждого белоруса она сохранится навсегда!

Хатынь – символ вечной памяти и скорби белорусского народа.

В центральной районной библиотеке вашему вниманию представлена книжно-информационная выставка «Пепел Хатыни в сердца к нам стучится», на которой была представлена литература о деревне Хатынь, а также о судьбе других «сожженных деревень» Беларуси.

 

РАМАШКІН ЦІМАФЕЙ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧ

(1919 - 1954)

Рамашкін 

Бортмеханік грамадзянскай авіяцыі.

Герой Савецкага Саюза (1954)

Нарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага раёна. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу,  працаваў тэхнікам самалёта ў грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў бортмеханікам самалёта ў авіяцыйным палку грамадзянскага паветранага флоту. Здзейсніў некалькі баявых вылетаў у Карэліі, Фінляндыі.

Пасля вайны Ц. Ц. Рамашкін вярнуўся ў грамадзянскую авіяцыю, працаваў бортмеханікам.  8 студзеня 1954 года, выконваючы рэйс Талін – Ленінград, праявіў мужнасць пры затрыманні ўзброеных злачынцаў, якія хацелі захапіць самалёт. У гэтым паядынку Цімафей Рамашкін быў смяротна паранены.

25 студзеня 1954 года за мужнасць і самаадданасць Рамашкіну Ц. Ц. было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» (пасмяротна).

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА РАМАШКІНА ЦІМАФЕЯ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧА

КРУМІН ІВАН АНДРЭЕВІЧ

(1915-2003)

Крумін 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.

Герой Савецкага Саюза (1943)

 Нарадзіўся 26 верасня 1915 года ў Гарадку у сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам у г.Тэрмезе (Узбекістан).

На фронт трапіў у лістападзе 1942 года пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзельнічаў у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.

Камандзір мінамётнага ўзвода 43-га Даўрскага стралковага палка 106-й Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І. А. Крумін у баях за пераправу на р. Днепр праявіў мужнасць і адвагу. У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І. А. Круміна артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, а гэта забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі. Званне «Герой Савецкага Саюза» было прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.

Пасля вайны працаваў на партыйных і дзяржаўных пасадах ў Рызе.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КРУМІНА ІВАНА АНДРЕЕВІЧА

КАРАЛЁЎ ПАВЕЛ МІХАЙЛАВІЧ

(1915 - 1998)

 Каралёў

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр.

Герой Савецкага Саюза (1945).

Нарадзіўся 16 (29) ліпеня 1915 года ў в. Крыцкія Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння 7 класаў працаваў у калгасе, потым на Ленінградскім паравозабудаўнічым заводзе.

Удзельнік  пахода савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь у 1939 годзе.  У 1942 годзе скончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір батарэі 528-га гарматнага артылерыйскага палка, капітан Каралёў вызначыўся ў баях па ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на левым беразе р. Одэр у раёне г. Олау (Польша). Пад яго камандваннем была  арганізавана  абарона назіральнага пункта. Разлікі гармат адбілі 14 варожых атак і адстаялі плацдарм.   Званне «Герой Савецкага Саюза» прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны П. М. Каралёў працягваў ваенную службу. Жыў у г. Вінніцы.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАРАЛЕВА ПАЎЛА МІХАІЛАВІЧА

КАЗЛОЎ АРСЕНЦІЙ ЯФІМАВІЧ

(1919 - 1971)

Казлоў 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант.

Герой Савецкага Саюза (1945).

Нарадзіўся 23 лютага 1919 года ў в. Газьба Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. З кастрычніка 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года – на фронце.

У снежні 1944 года пры фарсіраванні р. Дунай (Венгрыя) камандуючы аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна (3-ці Украінскі фронт) Казлоў А.Я.  быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку і ў ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух фашыстаў. 24 сакавіка 1945 года за мужнасць і гераізм Казлову Арсенцію Яфімавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

 Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у в. Мяжа Гарадоцкага раёна.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАЗЛОВА АРСЕНЦІЯ ЯФІМОВІЧА

ДАРОШЧАНКА ІВАН ВАСІЛЬЕВІЧ

(1922-2002)

i 1 

 

 

 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант.

Поўны кавалер ордэна Славы.

Ганаровы грамадзянін г. Гарадка.

Нарадзіўся 5 мая 1922 года ў в. Дуброўкі Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля школы вучыўся ў Грозненскім нафтавым тэхнікуме, працаваў на шахтах Данбаса.

Вайну пачаў партызанам у складзе Калінінскай партызанскай брыгады. З красавіка 1944 года - ў Чырвонай Арміі. Увесь баявы шлях І. В. Дарошчанкі прайшоў ва ўзводзе разведкі 14-га стралковага палка 72-ой стралковай дывізіі. Ваяваў на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Ордэнам Славы III ступені (1944) узнагароджаны за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў перыяд фарсіравання р. Сястра (Ленінградская вобласць).Ордэнам Славы II ступені (красавік 1945) - за ўдзел ў баях за вызваленне г. Нейсе (ПольшчаОрдэнам Славы I ступені (май 1945)  - за ўдзел ў баях за населены пункт Цабтен (Польшча). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны жыў у Гарадку.

 

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ДАРОШЧАНКУ ІВАНА ІВАНАВІЧА

ГАПЯЁНАК МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ

(1919 - 2008)

Гапяёнак 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі палкоўнік.

Герой Савецкага Саюза (1945).

Кандыдат ваенных навук (1960).

Нарадзіўся 17 красавіка 1919 года ў в. Глінішча Гарадоцкага раёна.

Скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З 1941 года – у Чырвонай Арміі. Прайшоў шлях ад лётчыка на бамбардзіроўшчыку да камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага бамбардзіровачнага авіяпалка.

Прымаў удзел у прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Берлінскай і іншых аперацыях. За гады Вялікай Айчыннай вайны  зрабіў 198 баявых вылетаў.                              Званне «Герой Савецкага Саюза» прысвоена 27 чэрвеня 1945. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года.

У пасляваенны перыяд працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах, працаваў выкладчыкам у Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. Жыў у п. Моніна Маскоўскай вобласці.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ГАПЯЁНАКА МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА

                                                                                             БУМАГІН ІОСІФ РАМАНАВІЧ (1907-1945)

 Бумагін Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945).                                                         

Нарадзіўся 8 кастрычніка (17.10.) 1907 г. у Гарадку ў сям’і рабочых. У 1937 годзе пераехаў у г. Бірабіджан Хабараўскага края. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку.

У дзеючай арміі з 1941 года. У якасці камандзіра кулямётнага ўзвода 396-га стралковага палка стаў удзельнікам  шматлікіх баёў. У адным з іх, пры штурме польскага горада Брэслау (Вроцлаў) 24 красавіка 1945 года,  лейтэнант І.Р. Бумагін здзейсніў подзвіг: закрыў сваім целам варожую куляметную агнявую кропку. 

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 чэрвеня 1945 года (пасмяротна). Пахаваны ў горадзе Вроцлаў (Польшча).

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БУМАГІНА ІОСІФА РАМАНАВІЧА

БАГДАНАЎ РЫГОР БАГДАНАВІЧ 

(1910-1943)

Багданаў 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы лейтэнант.

Герой Савецкага Саюза (1943).

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў в. Марцюшы Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. З 1932 года – у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1941 года – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Гвардыі старшы лейтэнант,  камандуючы батальёнам 385-га стралковага палка (Цэнтральны фронт),  вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 24 верасня 1943 года байцы батальёна пераправіліся на правы бераг і захапілі два населеныя пункты. Утрымліваліваючы іх да падыходу асноўных сіл палка, батальён пад камандаваннем Р. Багданава адбіў 10 атак ворага. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі воіны іншых батальёнаў палка і стойка абаранялі заняты плацдарм. 1 кастрычніка 1943 года, адбіўшы контратаку ворага, Рыгор Багданаў быў смяротна паранены.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА БАГДАНАВА РЫГОРА БАГДАНАВІЧА

Страница 7 из 109
Вверх